BE RU EN

Леанід Заіка: У Беларусі адбываецца чарговая дэвальвацыя рубля

  • 23.08.2018, 19:06

Улады Беларусі чарговым разам заняліся «подкупам электарату».

Налічаны сярэдні заробак работнікам у Беларусі ў ліпені нібыта склаў амаль 974 рублі, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. А запаветныя 1000 рублёў або блізу 500 даляраў і вышэй атрымліваюць толькі чвэрць работнікаў. Кіраўніца Белстата Іна Мядзведзева адзначае станоўчую дынаміку ў росце заробкаў.

У сваю чаргу эканаміст Леанід Заіка папярэджвае, што ў краіне адбываецца чарговая дэвальвацыя беларускага рубля.

- За першую палову гэтага года ВУП вырас на 4%, а заробак і іншыя даходы ў намінальным выражэнні павялічыліся на 18%. Гэта значыць, цяперашняя ўлада на 18% павялічыла заробкі, а беларусы нічога не зрабілі, толькі на 4% сталі больш працаваць. А грошай, заробку, выдалі на 18% больш. Гэта называецца «подкуп электарату», - цытуе Леаніда Заікі «Радыё Рацыя».

Апошнія навіны