Пажар на Альманскіх балотах лакалізавалі
- 26.08.2018, 19:13
У тушэнні пажару ўдзельнічалі больш за сто супрацоўнікаў лясной аховы, некалькі адзінак гусенічных балотаходаў, а таксама авіяцыя МНС.
Пажар на Альманскіх балотах цалкам лакалізаваны, паведамляе сайт Міністэрства лясной гаспадаркі. Паводле інфармацыі ўстановы, у тушэнні пажару ўдзельнічалі больш за сто супрацоўнікаў лясной аховы, некалькі адзінак гусенічных балотаходаў, а таксама авіяцыя МНС.
Загаранне выявіў 24 жніўня дырэктар Палескага лясгаса падчас патрулявання тэрыторыі. Супрацоўнікі лясной аховы адразу пачалі тушыць пажар, а 25 жніўня на дапамогу прыйшла авіяцыя МНС. Збіць агонь было складана праз сухое надвор'е і моцны вецер.
Мяркуецца, што прычынай пажару магла стаць незагашаная цыгарэта: у гэтых месцах часта бываюць збіральнікі ягадаў.