Сантэхнік, які грае шлапакамі на водаправодных трубах, стаў зоркай Сеціва
- 27.08.2018, 17:32
Таленавітая асоба, незалежна ад сваёй прафесіі, заўсёды здолее забяспечыць сабе творчы вольны час.
Чарговым довадам гэтаму стаў сантэхнік з правінцыі Ляанін (Кітай), піша сайт 120.su.
Здавалася б, прафесія мужчыны пакідае мала прасторы для палёту творчай думкі, але ён усё ж з'яўляецца яшчэ і музыкам-самавукам, прычым вельмі арыгінальным.
Сантэхнік грае, стукаючы шлёпанцамі па водаправодных трубах, і нельга не прызнаць, што ягоныя мелодыі не пазбаўленыя прывабнасці.