BE RU EN

Новым рэктарам МІПСА стаў экс-пракурор, які абвінавачваў Статкевіча і Севярынца

  • 29.08.2018, 18:42

Новым рэктарам універсітэта МІПСА стаў Вадзім Пазняк.

Вадзім Пазняк раней быў прарэктарам Акадэміі кіравання гаспадарчай часткі.

Новаму рэктару 42 гады, ён працаваў у пракуратуры, мае званне саветніка юстыцыі, паведамляе euroradio.fm.

Вадзіма Пазняка добра памятаюць Мікалай Статкевіч, Андрэй Клімаў і Павел Севярынец: у 2005 годзе ён прадстаўляў дзяржаўнае абвінавачванне на палітычных працэсах. Напрыклад, для Андрэя Клімава ён патрабаваў тры гады калоніі строгага рэжыму. Палітыка абвінавачвалі ў арганізацыі апазіцыйнай акцыі пратэсту. Як успамінае Клімаў, тады яму, здаецца, далі паўтара года «хіміі».

Апошнія навіны