Як выглядаюць «мінімальныя заробкі» суседзяў на фоне Беларусі
- 30.08.2018, 17:58
У краінах Балтыі зноў растуць заробкі.
«Салідарнасць» разабралася, якая «мінімалка» ў Беларусі і ў яе суседзяў.
Прафзвязы і працадаўцы Эстоніі «дамовіліся» на мінімальны заробак 540 еўраў. Цяпер праект падвышэння пройдзе грамадскае абмеркаванне. Пра гэта піша postimees.ee.
У Літве складаней - прафзвязы намагаюць на 450 еўрах, а працадаўцы і Кабмін - на 420. Канчатковую пастанову аб суме падвышэння прымуць праз два тыдні, паведамляе delfi.lt. У Латвіі мінімальны заробак роўны 430 еўрам - урад плануе ўтрымліваць яго на гэтым узроўні да 2020 года.
У Расеі павышалі «мінімалку» ў траўні 2018 - да 11163 расейскіх рублёў. Ва Украіне ён не мяняўся з пачатку года і складае 3723 грыўны. У Беларусі ён не рос у 2018 годзе і роўны 305 беларускім рублям.
Параўнаем іх. Курс увесь час мяняецца, а заробкі ва Украіне, Беларусі і Расеі - у нацыянальнай валюце. Мы пералічылі ўсе заробкі ў еўра і паказваем у Інфаграфіку: