BE RU EN

Данкверт прадаўжае «прадуктовую вайну» з Беларуссю

  • 30.08.2018, 18:19

Рассельгаснагляд забараніў увоз прадукцыі яшчэ з аднаго беларускага прадпрыемства.

Рассельгаснагляд з 31 жніўня забараняе пастаўкі прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Малочны гасцінец». Прадукцыя пяці прадпрыемстваў пастаўленая на ўзмоцнены лабараторны кантроль, піша interfax.by.

Як паведамляе служба, гэта звязана з парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў РФ.

Рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ўведзены ў дачыненні да прадукцыі прадпрыемстваў «Белавежскія далікатэсы» (выяўленне кокцыдыястатыкаў у каўбасных вырабах), «Квінфуд» (неадпаведнасць гісталагічнага складу інфармацыі, заяўленай на маркіроўцы кансерваў з ялавічыны), Слуцкага мясакамбіната (выяўленне ДНК свінні ў паўфабрыкатах з ялавічыны), ПВУП «15 Авеню» (выяўленне бактэрый групы лістэрый у салёнай рыбе), філіяла «Каапнарпрамгандаль» Пастаўскага райпа (выяўленне бактэрый групы лістэрый у ялавічыне).

Апошнія навіны