BE RU EN

Беларуска здабыла срэбра ЧЕ 2018 у велатрэку ў гонцы паводле балаў

  • 4.08.2018, 20:33

Іна Савенка набрала 32 балы.

Беларуска Іна Савенка здабыла серабро ў гонцы па балах на 25 км на чэмпіянаце Еўропы 2018 у веласпорце на трэку ў Глазга, піша tut.by.

Беларуска набрала 32 балы.

Золата выйграла Марыя Канфаланьеры з Італіі (33 балы). Бронза - у актыве расейкі Гульназ Бадыкавай (30).

Кантынентальны форум веласпорта на трэку, шашы, маунтынбайку і BMX уваходзіць у праграму першага ў гісторыі аб'яднанага чэмпіянату Еўропы ў летніх відах спорту, які ўключае таксама спаборніцтвы па гольфе, гімнастыцы, веславанні, трыятлоне і водных відах спорту (яны пройдуць у Глазга), а таксама па лёгкай атлетыцы (іх прыме Бэрлін).

Апошнія навіны