BE RU EN

Стывен Сігал стаў спецпрадстаўніком Расеі па ўмацаванні гуманітарных сувязяў з ЗША

  • 4.08.2018, 20:53

У амерыканскага актора ёсць расейскае грамадзянства.

Амерыканскі актор Стывен Сігал, які атрымаў у 2016 годзе расейскае грамадзянства прызначаны спецыяльным прадстаўніком МЗС Расеі ў пытаннях расейска-амерыканскіх гуманітарных сувязяў, паведамляе "Интерфакс".

«Задача - садзейнічання далейшаму развіццю расейска-амерыканскіх стасункаў у гуманітарнай сферы, уключаючы ўзаемадзеянне ў сферы культуры, мастацтва, грамадскіх і моладзевых абменаў і гэтак далей», - інфармуе МЗС РФ.

«Гаворка ідзе пра грамадска-палітычную пасаду, што не прадугледжвае грашовай узнагароды», - гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства адзначае, што гэта «той самы выпадак, калі народная дыпламатыя сустракаецца з дыпламатыяй традыцыйнай».

«У міжнароднай практыцы можна правесці паралелі з функцыямі паслоў добрай волі ААН», - тлумачыць МЗС.

Грамадзянства РФ было дадзенае С.Сігалу ў лістападзе 2016 года.

7 траўня 2018 года С.Сігал з жонкай быў сярод гасцей, запрошаных на інаўгурацыю прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны