BE RU EN

Пратэсты ў Іране ахапілі дзесяць найбуйнейшых гарадоў краіны

  • 4.08.2018, 21:25

Пратэстоўцы выкрыкваюць лозунгі «Смерць дыктатару».

У Іране чацвёрты дзень працягваюцца масавыя пратэсты праз цяжкую эканамічную сітуацыю. Як паведамляе "Радио Свобода", незадаволенасць іранцаў выклікала інфляцыя і эканамічныя цяжкасці, звязаныя з падзеннем нацыянальнай валюты - рыала.

У СМІ адзначаюць, што сярод пратэстоўцаў гучалі лозунгі «Смерць Хаменеі!» (Вярхоўны лідар Ірана), «Смерць дыктатару!», а таксама заклікі скінуць клерыкальную ўладу краіны.

Паводле звестак заходніх і блізкаўсходніх СМІ, 2, жніўня масавымі дэманстрацыямі былі ахоплены 10 найбуйнейшых гарадоў ІРІ, уключаючы яе сталіцу: Тэгеран, Мешхед, Ісфахан, Керманшах, Шыраза, Ахваз, Караджа, Хамадан, Урмія і Варамін.

Апошнія навіны