У Францыі пачалі прадаваць блакітнае віно
- 4.08.2018, 21:52
У французскім горадзе Сэт у продажы з'явілася дэсертнае віно колеру марской хвалі.
Пра цікавы алкагольны напой піша сайт «Факти» са спасылкай на The Guardian.
- Віно мае блакітны колер дзякуючы натуральнаму фарбавальніку антоцыяніну, які атрымліваюць са скуркі чырвонага вінаграду, - гаворыцца ў паведамленні.
Віно мае насычаны водар і салодкі ягадны прысмак. Мясцовыя прадпрымальнікі называюць напой «выдатным летнім аперытывам». Кошт адной бутэлькі віна вар'іруецца ад €12 да €18. Пакуль што Vindingo можна купіць толькі ў горадзе Сэт, але неўзабаве яго завязуць і ў вінную сталіцу Францыі - Бардо.