BE RU EN

«Газпрам» скараціў пастаўкі газу ў Еўропу праз Беларусь і Украіну

  • 7.08.2018, 21:39

Пра гэта сведчаць звесткі газатранспартных аператараў Еўропы.

«Газпрам» з пачатку тыдня скараціў фізічныя пастаўкі газу ў Еўропу праз Украіну і Беларусь, сведчаць звесткі газатранспартных аператараў Еўропы.

Заяўка на транспарт газу праз Украіну па ўжгарадскім калідоры на аўторак заяўлена на ўзроўні за 127 млн куб. м, што на 14% ніжэй, чым факт прапампоўкі панядзелка - 147 млн куб. м. Найбліжэйшыя рамонтныя работы ва Украіне на ўжгарадскім калідоры пачнуцца толькі 14 жніўня. У Расеі ніякіх аварый у цэнтральнай частцы Расеі не было, рамонт не праводзіўся, паведамілі «Интерфаксу» расейскія газавікі.

Акрамя таго, у панядзелак пастаўкі газу ў Нямеччыну па газаправодзе «Ямал-Еўропа» знізіліся на 12% - да 77 млн куб. м з 88 млн куб. м у нядзелю. Пры тым, што найбліжэйшае абмежаванне працы гэтага газаправода ў сувязі з рамонтнымі работамі запланавана толькі на 8 жніўня на адзін дзень, паведамляе газатранспартная кампанія Gascade.

На сайце «Газпрама» ў раздзеле REMIT, дзе кампанія раскрывае звесткі пра аб'ёмы транзіту і абставіны яго змен, каментары на гэты конт адсутнічаюць.

Апошнія навіны