На Гомельшчыне працаўнікі прадпрыемства зладзілі страйк
- 7.08.2018, 21:51
Работнікі прадпрыемства абаранілі дырэктара, які ўвайшоў у канфлікт з уладамі.
Калі моцна прыцісне, беларусы здольныя на страйк, прынамсі на ўзроўні вёскі. У Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці мясцовыя чыноўнікі захацелі замяніць дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства, але людзі абаранілі свайго кіраўніка.
На днях у мястэчку Майсееўка адбылася сапраўдная забастоўка: работнікі аднайменнага сельскагаспадарчага прадпрыемства не выйшлі на працу.
«Была забастоўка праз змену дырэктара. Хацелі ў калгасе паставіць на пасаду дырэктара новага чалавека - жанчыну, але людзі запратэставалі. Сказалі, што не хочуць гэтага, і запатрабавалі, каб вярнулі дырэктара», - кажа мясцовая жыхарка.
«Яна і на «Еўраопце» працавала, і яшчэ недзе. Нідзе не спрацавалася! Так што, прыйшла калгас падымаць? Ніхто не захацеў яе, вядома», - кажа мясцовы жыхар.
Дзмітрый Шуст, за якога змагаліся падначаленыя, на пасадзе не так даўно. Але за гэты непрацяглы час паспеў добра зарэкамендаваць сябе ў якасці дырэктара.
«Ён хоць і прапрацаваў усяго два месяцы, але за гэты час людзям заробак падняў. Малады хлопец, гадоў 35-36», - кажа мясцовая жыхарка.
Працяг - глядзіце ў відэаматэрыяле «Белсата».