Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ падолеў «Карабах»
- 7.08.2018, 21:57
Барысаўцы падолелі азербайджанскі клуб у гасцях з лікам 1:0.
БАТЭ здабыў перамогу над «Карабахам» у першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў - 1:0, паведамляе «Прессбол».
Перамогу барысаўчанам прынёс дакладны ўдар Станіслава Драгуна.
«Карабах» - БАТЭ - 0:1
Карабах: Хальдарсан - Мядзведзеў, Б.Гусейнаў, Р.Ф.Садыгаў (к), Гер’е - Слаўчаў (Азобіч, 80), Гараеў - Дзеларж (Мадатаў, 67), Мічэл, Зубір - Эмегара.
Запасныя: Вагнер Ды Сілва, Аголі, А.Гусейнаў, Жэзнічак, Дзініеў.
БАТЭ: Шчарбіцкі - Рыас, Філіпавіч, Філіпенка, М.Валадзько - Бага, Яблонскі (Бярозкін, 76), Драгун - Іваніч (Скавыш, 62), Стасевіч (к) (А.Глеб, 85) - Сігневіч.
Запасныя: Чычкан, Волкаў, Туамінен, Мухамедаў.
Гол: 0:1 - Драгун (36, пас - Сігневіч).
Папярэджанні: Рыас (44), Сігневіч (54), Філіпавіч (56).
Матч у адказ пройдзе 14 жніўня на «Барысаў-Арэне».