Cергей Карніленка пра выклікі ў нацыянальную каманду: Я свой выбар зрабіў
- 1.09.2018, 19:47
Беларускі нападнік распавёў пра планы на найбліжэйшую будучыню.
Беларускі нападнік «Крылаў Саветаў» Сяргей Карніленка пракаментаваў перамогу каманды ў матчы супраць «Анжы» (1:0), у якім ён забіў пераможны гол, піша "Прессбол".
- Любая гульня цяжкая. Тым больш, мы гулялі з нашымі прамымі канкурэнтамі. Удвая цяжка, таму што дома, пры нашых заўзятарах, і не маем права гуляць дрэнна.
Падтрымка шалёная, стадыён цудоўны, хацелася здабыць першую перамогу на нашым ужо родным стадыёне. Дзякуй усім, хто прыйшоў на стадыён. Мы іх падтрымку адчувалі з першай да апошняй хвіліны.
У матчы з «Арэнбургам» ты атрымаў пашкоджанне. Наколькі турбуе цяпер?
- Пашкоджанне не надта сур'ёзнае, больш непрыемнае. Яно давала нейкі дыскамфорт, каб быць гатовым на 100 адсоткаў. Спадзяюся, паўза на матчы нацыянальных каманд дазволіць адчуць сябе на 100%.
- Чым плануеш займацца ў выхадныя?
- У каманды выхадныя, а мне трэба ехаць на чарговую сесію з нагоды вучобы на трэнера. У снежні экзамен, спадзяюся атрымаць катэгорыю А.
- У нацыянальную каманду не клічуць?
- Клічуць, паступаюць званкі, але вырашыў засяродзіцца на выступах за «Крылы». Цяжка ў 35 гадоў разрывацца на два фронты, я свой выбар зрабіў.
- Як атрымалася выйграць барацьбу ў Маркелава на кутнім? Вы абодва нават не выскачылі.
- Перад гульнёй размаўляў з жонкай. Яна сказала, што яе на стадыёне не будзе і папрасіла забіць, - цытуе футбаліста Rusfootball.