У Вашынгтоне развітваюцца з сэнатарам МакКейнам: онлайн-трансляцыя
- 1.09.2018, 20:13
На цырымоніі выступілі экс-прэзідэнты ЗША Джордж Буш-малодшы і Барак Абама.
24 жніўня 2018 года сям'я Джона МакКейна распаўсюдзіла ў СМІ заяву аб ягонай адмове ад далейшага лячэння. Сенатар памёр 25 жніўня ва ўзросце 81 года пасля працяглай барацьбы з ракам мозгу. Яго пахаваюць 2 верасня на тэрыторыі вайсковай акадэміі ў Анаполiсе (штат Мэрыленд), паведамляе «Гордон».
1 верасня ў нацыянальным саборы ў Вашынгтоне праходзіць нацыянальная развітальная імша, прысвечаная жыццю сенатара-рэспубліканца Джона МакКейна. У службе бяруць удзел сям'я сэнатара, сябры, калегі, супрацоўнікі Кангрэсу, а таксама амерыканскія і міжнародныя лідары. На цырымоніі выступілі экс-прэзідэнты ЗША Джордж Буш - малодшы і Барак Абама. Global News вядзе трансляцыю з месца падзей.