BE RU EN

Зінаіда Міхнюк: Пра што гэты ўказ прэзідэнта Беларусі №29? Пра рабскую кантрактную сістэму

  • 28.09.2018, 20:46

Кантракт з'яўляецца спосабам ціску на працаўнікоў.

Намесніца старшыні РЭП, лідар Берасцейскага рэгіёну Зінаіда Міхнюк пракаментавала для praca-by.info ініцыятыву «парламенту» замацаваць палажэнні дэкрэта Лукашэнкі №29 у Працоўным кодэксе.

На сустрэчы рэгіянальнага аддзялення прафзвязу РЭП са старшынём Генадзем Фядынічам актывісты шмат увагі надалі будучым зменам працоўнага заканадаўства.

На восеньскай сесіі «палаты прадстаўнікоў», якая пачнецца ў кастрычніку, дэпутаты ў другім чытанні разгледзяць праект паправак у Працоўны кодэкс. Папраўкі ў Працоўны кодэкс зменяць часовы характар прымянення кантрактнай сістэмы на пастаянны, то ёсць замацуюць палажэнні дэкрэта №29.

Зінаіда Міхнюк пракаментавала будучыя папраўкі і значэнне кантрактнай сістэмы для работнікаў і наймальнікаў:

- Пра што гэты Дэкрэт №29? Пра рабскую кантрактную сістэму. Калі работніка з нейкіх прычын звольнілі з працы - гэта адно, а не працягнулі кантракт з чалавекам - гэта зусім іншая сітуацыя. Гэта значыць, скарысталіся кантрактнай сістэмай. Чым яна добрая для наймальнікаў? Праходзіць год, на які быў заключаны кантракт, і наймальнік не павінен табе тлумачыць, за што ён цябе звальняе. Можа, ты не спадабаўся начальніку вонкава - і гэта цалкам можа быць прычынай непрадаўжэння кантракту. Дрэннага спецыяліста наймальнік можа пакінуць, а добрага - проста звольніць: праз тое, што ў яго актыўная жыццёвая пазіцыя, за тое, што ён сябра незалежнага прафзвязу.

Зінаіда Міхнюк падкрэсліла, што кантракт з'яўляецца спосабам ціску на работнікаў:

- Так пазбаўляюцца ад актывістаў. У Бабруйску на шынным заводзе быў такі рэзанансны выпадак: жонка работніка была ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, а ў мужа заканчваўся кантракт. Перад ім начальства паклала чысты ліст і сказала: «Выйдзеш са свабоднага прафзвязу - мы працягнем кантракт». Так сям'я засталася без сродкаў да існавання. Працаўнік не захацеў мяняць свае погляды, застаўся верны незалежнаму прафзвязнаму руху. Яму не працягнулі кантакт.

Апошнія навіны