BE RU EN

У Берасці зноў затрымалі блогера Пятрухіна

  • 30.09.2018, 16:24

Берасцеец вёў рэпартаж з акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

30 верасня ў Берасці супрацоўнікі АМАПу затрымалі мясцовага блогера Сяргея Пятрухіна, які спецыялізуецца на тэмах карупцыі. Апошнім часам ён займаўся тэмай пратэстаў супраць будаўніцтва ў ваколіцах абласнога цэнта акумулятарам завода, піша «Салiдарнасць».

У нядзелю ён як раз вёў онлайн-трансляцыю чарговага пратэсту.

Праз дваццаць хвілін трансляцыі блогер быў затрыманы міліцыяй. Відэа затрымання апублікаванае на youtube-канале «Народный репортёр»:

Нагадаем, што ў канцы жніўня АМАП уварваўся ў кватэру да Пятрухіна. У гэты момант блогер вёў стрым у сацсетках, момант затрымання трансляваўся ў жывым эфіры.

Апошнія навіны