BE RU EN

CNN: ЗША пачалі вайсковыя вучэнні ў Сірыі ў адказ на пагрозы РФ

  • 7.09.2018, 20:30

Мэта манеўраў - прадэманстраваць Маскве магчымасці ЗША ў Сірыі.

Вайскоўцы ЗША на поўдні Сірыі пачалі раптоўныя вучэнні праз пагрозы з боку Расеі.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на амерыканскага вайсковага чыноўніка. З ягоных звестак, манеўры сталі прамым адказам на заявы Міністэрства абароны Расеі, якое двойчы за тыдзень папярэджвала ЗША аб гатоўнасці нанесці ўдары па тых раёнах Сірыі, дзе могуць размяшчацца амерыканскія вайскоўцы, паведамляе «Радио Свобода».

Мэта манеўраў - прадэманстраваць Маскве магчымасці ЗША ў Сірыі, заявіў капітан Уільям Урбан, галоўны прадстаўнік Цэнтральнага камандавання Кааліцыі.

Войскі адпрацуюць здольнасць хутка разгортвацца, праводзіць інтэграваную атаку паветранымі і наземнымі сіламі, а таксама здзяйсняць хуткія пранікненні ў варожыя пазіцыі. У аперацыі задзейнічаныя у тым ліку ўдарныя гелікаптэры. Вучэнні праходзяць у правінцыі Хомс - побач з Эт-Танф, дзе знаходзіцца амерыканская вайсковая база.

Камандзір Шон Робертсан падкрэсліў, што ЗША не шукаюць канфрантацыі з Масквой, аднак без ваганняў абароняць амерыканскія войскі і іх хаўруснікаў, як гэта адбывалася ў мінулым. Тэлеканал прыводзіць заяву неназванага амерыканскага чыноўніка, які сказаў, што амерыканскі бок параіў Маскве «трымацца далей ад Гэт-Танф», бо ў Пентагоне, з ягоных слоў, гатовыя «даць адказ».

Высвятляецца, што асаблівая занепакоенасць у Пентагона выклікала ўчорашняя заява Мінабароны Расеі аб імаверным удары крылатымі ракетамі па месцах размяшчэнні амерыканцаў. Масква сцвярджае, што на гэтых тэрыторыях знаходзяцца ўзброеныя ісламісты.

Апошнія навіны