У Арэнбургскай вобласці школьнікаў прынялі ў «раснафтаняты»
- 8.09.2018, 14:23
У Бугуруслане, Бузулуку і Сарочынску 75 старшакласнікаў пачалі навучальны год з пасвячэння ў будучыя нафтавікі.
Усе яны сталі вучнямі адмысловага «Раснафта-класа». У прэс-рэлізе кампаніі «Арэнбургнафта», даччыным прадпрыемстве «Раснафты», гэтых школьнікаў называюць «раснафтанятамі».
Стала традыцыяй пасвячаць іх у гэтае званне «памазаннем» нафтай. Менавіта так школьнікі могуць адчуць пах нафты і яе якасць, мяркуюць у кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода».
«Арэнбургнафта» набірае такія спецкласы з 2014 года. У школах Арэнбургскай вобласці таксама ёсць спецыяльныя казацкія і кадэцкія класы, а таксама класы школьнікаў-паліцыянтаў.