BE RU EN

СБУ дэпартавала ў Беларусь прарасейскага прапагандыста

  • 2.01.2019, 21:23

У СБУ заявілі, што грамадзянін Беларусі пражываў ва Украіне нелегальна і распаўсюджваў фэйкавую інфармацыю.

2 студзеня Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла на сваёй афіцыйнай старонцы, што блакавала дэструктыўную дзейнасць грамадзяніна Беларусі Паўла Карназыцкага, які «распаўсюджваў антыўкраінскую прапаганду на тэрыторыі нашай дзяржавы».

«Аператыўнікі спецслужбы ўсталявалі, што іншаземец, які пражываў ва Украіне нелегальна, публічна распаўсюджваў фэйкавую інфармацыю. Між іншым, падчас выступаў на некаторых тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў прызнаныя міжнароднай супольнасцю довады прысутнасці войскаў краіны-агрэсара на часова акупаваных тэрыторыях нашай краіны», - адзначылі ў СБУ.

У спецслужбе дадалі, што грамадзянін Беларусі неаднаразова публікаваў Антыўкраінскія матэрыялы на медыярэсурсы, падкантрольныя тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР».

Замежнага грамадзяніна дэпартавалі ў Беларусь. СБУ забараніла яму ўезд ва Украіну тэрмінам на тры гады.

Старшыня СБУ Васіль Грыцак адзначыў, што пасля ўвядзення абмежаванняў на ўезд расейскіх грамадзян ва Украіне спецслужбы РФ усё часцей прыцягваюць да правакацый замежнікаў.

«Дзейнасць такіх праплочаных Расеяй прапагандыстаў нясе пагрозу не толькі нацыянальным інтарэсам Украіны, але і супярэчыць заканадаўству краіны іх паходжання», - падкрэсліў ён.

Карназыцкі называе сябе незалежным аналітыкам і палітычным аглядальнікам.

Апошнія навіны