BE RU EN

Украінскі трэнер можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр»

  • 24.10.2019, 20:18

Юры Вернідуб можа змяніць расейца Сяргея Ташуева.

Як стала вядома Tribuna.com, украінскі спецыяліст Юрый Вернідуб можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр».

У размове з карэспандэнтам Tribuna.com 53-гадовы трэнер не пацвердзіў, але і не зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

- Добры дзень! Такое пытанне: з'явілася інфармацыя, што вы можаце ўзначаліць салігорскі «Шахцёр». Штосьці можаце сказаць з гэтай нагоды?

- Ну я пакуль нічога не буду каментаваць. У жыцці ўсё можа быць. Але не хачу штосьці цяпер каментаваць.

- А калі, напрыклад, не «Шахцёр», то вам у прынцыпе хацелася б паспрабаваць папрацаваць у Беларусі?

- Жыццё пакажа. Не хачу казаць наперад, - сказаў Вернідуб.

З 2011 да 2019-ага года Юрый Вернідуб узначальваў Луганскую «Зару». Пад яго кіраўніцтвам клуб у 2016-м годзе змог прабіцца ў групавую стадыю Лігі Еўропы, выйграваў бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Украіны, выводзіў у фінал Кубка Украіны.

Вернідуб двойчы прызнаваўся трэнерам года ва Украіне.

Цяпер галоўным трэнерам «Шахцёра» з'яўляецца Сяргей Ташу. Кантракт спецыяліста з клубам завяршаецца ў канцы сезону. Пра прадаўжэнне пагаднення са спецыялістам пакуль не паведамлялася.

Апошнія навіны