BE RU EN

Валянцін Стэфановіч абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека

  • 24.10.2019, 21:35

Беларускі праваабаронца быў абраны на гэту пасаду на сусветным кангрэсе FIDH.

На сусветным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які праходзіць на Тайвані, выбралі новае кіраўніцтва арганізацыі. Прэзідэнтам на наступныя тры гады стала адвакатка з Батсваны Эліс Могве, паведамляе «Белсат».

Таксама былі абраныя 15 віцэ-прэзідэнтаў па рэгіёнах. Адным з віцэ-прэзідэнтаў у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі стаў Валянцін Стэфановіч з беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна».

На думку праваабаронцы, такая пастанова будзе спрыяць таму, каб голас праваабарончай супольнасці Беларусі мацней загучаў на міжнароднай арэне. З яго слоў, сяброўства ў FIDH «дапамагае праводзіць міжнародную адвакацыю і дае больш магчымасцяў казаць пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на міжнародным узроўні».

Старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі раней тройчы займаў пасаду віцэ-прэзідэнта FIDH у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Апошнія навіны