BE RU EN

Экс-кіраўнік Нацбанка паставіў дыягназ беларускай эканоміцы на прыкладзе садовых нажніц

  • 26.10.2019, 19:55

Беларускія дзяржкампаніі папросту неканкурэнтаздольныя.

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч адказаў на пытанне «БелГазеты» «як ратаваць беларускую эканоміку» і распавёў, як выбіраў у Менску садовыя нажніцы:

- Трэба падпісаць з МВФ праграму структурнай перабудовы і рэформаў, і перш за ўсё сфармуляваць новую праграму кіравання дзяржсектарам. Міністр павінен займацца стратэгіяй, падказваць прадпрыемствам, на якіх міжнародных рынках склалася найбольш спрыяльная кан'юнктура, а прадпрыемствы павінны несці 100-адсоткавую адказнасць за прадукцыю, кошт, рэалізацыю.

Трэба хаця б памяняць кіраванне дзяржкампаніямі. Падпісаць новыя кантракты з праўленнем дзяржкампаній, з генеральнымі дырэктарамі: рабі ўсё, што заўгодна, але павінен быць прыбытак, а не страты, якія маюць месца нават у больш-менш паспяховых дзяржкампаніях, на тым жа Менскім трактарным заводзе.

Рэалізацыя прадукцыі не ідзе. Кіраўніцтва дзяржкампаній можа вырабляць усё, што заўгодна, а МЗС, Макей павінен забяспечыць збыт прадукцыі? Само прадпрыемства павінна стварыць спецыяльны аддзел збыту сваёй прадукцыі, думаць, што вырабляць, якім коштам. Мая жонка шукала ў Менску садовыя нажніцы. Знайшла беларускія, удвая даражэйшыя за тайландскія, кітайскія! Беларускія дзяржкампаніі папросту неканкурэнтаздольныя.

Апошнія навіны