BE RU EN

CNN уключыў беларуса ў падборку «дзівосных» фатаграфій

  • 26.10.2019, 22:26

Фота з беларусам здзівіла амерыканцаў.

Амерыканскі тэлеканал CNN, які займае другое месца (адразу пасля BBC) паводле велічыні аўдыторыі ў Штатах, на сваім афіцыйным сайце апублікаваў падборку з 28 «дзівосных» спартыўных фатаграфій. У яе трапіў здымак з беларускім футбалістам. На гэты факт звярнуў увагу сайт kyky.org.

«Гулец каманды Беларусі Ігар Стасевіч пераскоквае галандца Фрэнкі дэ Ёнг падчас адборачнага матчу Еўра-2020 на стадыёне «Дынама» ў Менску 13 кастрычнiка», - пазначана ў апісанні.

Дарэчы, у той дзень каманда Беларусі пацярпела паразу ад Нідэрландаў (1:2). Паўабаронца Ігар Стасевіч, коратка тлумачачы паразу, сказаў: «Трохі фартуны ў некаторых момантах, і маглі б разлічваць на большае. Але як ёсць. Галандыя - топавая каманда. Мы зрабілі ўсё, што змаглі».

Апошнія навіны