BE RU EN

Менчукі вінавацяць суседзяў-«палатачнікаў» у вэрхале

  • 26.10.2019, 21:33

Гэты дом называлі «Тытанікам», бо тут рэгулярна здараліся патопы.

Onliner распавёў аб «Доме дэпутатаў» у Казарменным завулку, 4.

Гэты дом знаходзіцца, бадай, у самым найлепшым месцы Менска - проста ў парку 40-годдзя Кастрычніка на добраўпарадкаванай набярэжнай ракі Свіслач. Тут ніколі не бывае шумна, хоць пад зямлёй ляжыць метро, а праз мост віецца Кастрычніцкая і грыміць рэйвамі OK16. Увогуле, перад вамі сапраўдная райская выспа з папраўкай на суровую менскую рэчаіснасць.

Але і тут не ўсё дзякуй Богу. І жыхары вінавацяць ва ўсім «дэпутатаў». Прычым не тых, якія даюць пустыя абяцанні па тэлевізары, а тых, якія жывуць з імі ў адным пад'ездзе.

- Тут усё вельмі дрэнна, - без асаблівых уступаў пачынае аповяд расчараваная жыхарка. - Многія кватэры ў гэтым доме былі перададзеныя Галоўнай гаспадарчай управе пры Лукашэнку і выдзеленыя «дэпутацкаму» корпусу ў якасці службовага жылля. А «дэпутаты» - такія слугі народа, якія перакананыя, што гэта народ іх павінен абслугоўваць. Таму таварыства ўласнікаў мы пры ўсім жаданні не арганізуем: нам давядзецца браць фінансавую нагрузку за «дэпутатаў» на сябе.

Дом стаіць на абслугоўванні ЖЭСа, вэрхал жудасны, такі ж, як ва ўсёй краіне. Мала хто з «дэпутатаў» тут жыве. Жывуць іх дзеці, сваякі, кватэры здаюцца ў арэнду цалкам староннім людзям. Для іх гэта «казённы дом», разумееце?

Гэты дом, можа, і задумваўся як элітны, але пры яго будаўніцтве зэканомілі на ўсім, на чым можна было зэканоміць. У першыя гады пасля здачы ў эксплуатацыю яго называлі «Тытанікам», бо тут рэгулярна здараліся патопы. Так, у гэтага дома шыкоўнае размяшчэнне, добрая архітэктура, выдатныя планіроўкі. Але ў самім доме - вэрхал.

Апошнія навіны