BE RU EN

Дыетолагі назвалі крупы, якія дапамогуць схуднець

  • 27.10.2019, 20:16

Яны вельмі карысныя.

Экспэрты з Фінляндыі пасля праведзенага даследавання ўстанавілі, што ежа, прыгатаваная з круп з цэльнага зерня, зніжае рызыку развіцця цукровага дыябету другога тыпу, а таксама абараняе ад хвароб сэрца і сасудаў, дапамагае змагацца з лішняй вагой, піша hyser.com.ua.

Асабліва карыснымі для здароўя крупамі экспэрты назвалі ячную і панцак. Ужыванне гэтых каш прыводзіць у норму інсулін і глюкозу ў крыві. У працэсе пераварвання гэтых круп павышаецца выпрацоўка гармону GLP-1, што зніжае рызыку сур'ёзных парушэнняў абмену рэчываў.

Варта адзначыць, што ячмень, з якога вырабляюць названыя крупы, з'яўляецца лідарам сярод іншых злакавых у колькасці фосфару. Такі элемент неабходны для абмену рэчываў, засваення кальцыю і правільнай працы мозгу.

Дзякуючы гэтым якасцям пры рэгулярным ужыванні панцака і ячных круп з'яўляецца магчымасць абараніцца ад цукровага дыябету і атлусцення.

Апошнія навіны