Фотафакт: Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» ўдзельнічалі ў шэсці на Дзяды
- 3.11.2019, 20:10
Сёлета ў традыцыйным шэсці ўдзельнічалі сотні чалавек.
3 лістапада ў Менску ад метро «Парк Чалюскінцаў» у Курапаты прайшло традыцыйнае шэсце на Дзяды - дзень памяці продкаў. У Курапатах - месцы масавых расстрэлаў сталінскіх часоў - адбыўся мітынг.
Як паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», у мерапрыемстве ўдзельнічалі актывісты кампаніі.
«Нашы на шэсці на Дзяды ў Курапаты», - так падпісала прэс-служба фатаграфіі з шэсця.