Як у Слоніме «вертыкальшчыкі» хлусяць пры агітацыі
- 3.11.2019, 21:44
Чарговая хлусня ўладаў.
Чарговая хлусня «вертыкальшчыкаў» пры агітацыі за праўладнага кандыдата выяўленая ў Слоніме, піша сайт harodniaspring.org.
Першая хлусня зафіксаваная ў Слоніме ў сярэдняй школе №8, дзе замест бацькоўскага сходу адбылася сустрэча праўладнай кандыдаткі ў «дэпутаты» ад Слонімскай выбарчай акругі №58 Валянціны Семянякі з бацькамі дзяцей. Хоць абвестку пра бацькоўскі школьны сход напісаў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня. Але замест бацькоўскага сходу там праходзіла сустрэча з кандыдатам у «дэпутаты».
Другая хлусня ў Слоніме з'явілася ў сярэдняй школе №2. На сайце райвыканкама напісана, што сустрэча Семянякі з яго даверанымі асобамі адбудзецца 1 лістапада ў СШ №2 Слоніма а 10 гадзіне. Каб неяк прыцягнуць людзей у працоўны час на сустрэчу, у школе вывесілі абвестку, што ў 10-й гадзіне там адбудзецца пасяджэнне літаратурнага клуба «Зямля, адкуль мы родам», а на пасяджэнне запрошаны сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Войтка і Семяняка.
У абавязковым парадку на пасяджэнні павінны былі быць па 2-3 бібліятэкары з усіх бібліятэк горада і раёна, а таксама педагогі СШ №2. Уявіце: і гэта ў працоўны час... Вось якія «вялікія пісьменнікі» завіталі ў Слонім, куды заганяюць слухачоў і гледачоў, выкарыстоўваючы свой адміністрацыйны рэсурс і хлусню мясцовыя «вертыкальшчыкі».