BE RU EN

Брытанец на прагулцы знайшоў шкілет іхтыязаўра

  • 19.12.2019, 21:22

Даўжыня шкілета - 1,6 метра

Мужчына, які выгульваў сабак, спатыкнуўся аб нейкую костку.

Жыхар ангельскага горада Столфорд, графства Сомерсет, Ён Гопсіл падчас прагулкі са сваімі сабакамі выявіў скамянелы шкілет іхтыязаўра, піша The Mirror (пераклад - korrespondent.net).

54-гадовы брытанец распавёў, што на ўзбярэжжы ён аб нешта спатыкнуўся. Прыгледзеўшыся, ён убачыў закамянеласць даўжынёй трохі больш за паўтара метра. Чэрапу Гопсіл не знайшоў.

Гопсіл, які захапляецца палеанталогіяй, наважыў, што яму пашчасціла натрапіць на шкілет іхтыязаўра. Гэта рэптылія юрскага перыяду.

Апошнія навіны