BE RU EN

Літоўскі Сойм: Мы не будзем пускаць імпарцёраў электраэнэргіі з БелАЭС

  • 19.12.2019, 21:59

Літва робіць больш жорсткімі правілы дзейнасці імпарцёраў электраэнэргіі.

З запускам БелАЭС, кампаніі не будуць атрымліваць дазволы на імпарт электраэнэргіі з яе, акрамя таго, калі камісія, якая правярае ўгоды стратэгічных кампаній, вызначыць, што імпарцёр нясе пагрозу бяспецы краіны, будзе спыненая яго ліцэнзія, піша delfi.lt.

У чацвер Cойм ухваліў вылучаныя прэзідэнтам Гітанасам Наўседам папраўкі да закона аб неабходных мерах, прызначаных абараніць ад пагроз, якія нясуць небяспечныя атамныя электрастанцыі трэціх краін. За іх прагаласавалі 105 сябраў Cойму, а 9 устрымаліся.

Папраўкі ўвойдуць у дзеянне са студзеня 2020 года.

Сойм прыняў закон аб забароне на набыццё электраэнэргіі з небяспечных электрастанцый.

У 2017 годзе Cойм прызнаў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы, навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю Літвы.

Апошнія навіны