BE RU EN

СМІ: Украіна і РФ падпісалі пратакол па транзіце газу

  • 20.12.2019, 21:50

Расея працягне транзіт газу па ўкраінскай тэрыторыі.

На двухбаковых газавых перамовах у Менску Украіна і Расея падпісалі пратакол транзіту газу і ўрэгулявання прэтэнзій. Пра гэта паведамляе РБК Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.

Паведамляецца, што, са слоў прадстаўніка «Газпрома», у Менску ўдалося падпісаць дакумент, у якім гаворыцца пра працяг транзіту.

«Расейскі і ўкраінскі бакі падпісалі пратакол дамоўленасцей аб працягу транзіту газу праз тэрыторыю Украіны і ўрэгуляванне узаемных патрабаванняў», - сказаў ён.

Апошнія навіны