BE RU EN

У Будапешце актывісты з Беларусі, Расеі, Украіны і Вугоршчыны выйшлі да амбасады РФ

  • 21.12.2019, 19:45

У Вугоршчыне зладзілі акцыю супраць «інтэграцыі» Беларусі з Расеяй.

20 снежня ўвечары ў Будапешце ля амбасады Расеі прайшла акцыя пратэсту супраць «інтэграцыі» Беларусі з гэтай краінай, паведамляе «Радыё Свабода».

Са слоў актывісткі Бэлы Фокс, сем актывістаў з Беларусі, Расеі, Украіны і вугоршчыны скандавалі «Жыве Беларусь!».

Яны арганізавалі вулічную выставу, прысвечаную ўплыву Расеі на розныя краіны.

Са слоў арганізатараў, частку плакатаў намалявала славацкая палітычная карыкатурыстка Марыян Каменскі.

Апошнія некалькі гадоў ля амбасады Расеі адбывалася шмат розных акцый, у тым ліку ў падтрымку ўкраінскіх маракоў, затрыманых у Азоўскім моры.

Як паведаміла Бэла Фокс, удзельнікі актыўна размаўлялі з жыхарамі Будапешта аб тым, як Беларусь можа ператварыцца ў новы Крым.

Апошнія навіны