BE RU EN

Вашынгтон растлумачыў стварэнне касмічных войскаў ЗША

  • 21.12.2019, 20:42

Кіраўнік Пэнтагона параўнаў стварэнне касмічных сіл з утварэннем вайскова-паветраных войскаў ЗША ў 1947 годзе.

Стварэнне Вашынгтонам касмічных войскаў - гэта "вялікі крок", заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп падчас падпісання прынятага Кангрэсам законапраекта ў рамках новага абароннага бюджэту ЗША на 2020 год, піша dw.com.

Космас з'яўляецца будучым месцам ваенных дзеянняў, і ў ім будзе "шмат што адбывацца", зазначыў ён у пятніцу, 20 снежня.

У сваю чаргу міністр абароны ЗША Марк Эспэр адзначыў, што задачай касмічных сіл стане абарона даміноўнай пазіцыі Вашынгтона ў космасе.

"Наша залежнасць ад магчымасцяў, якія абапіраюцца на падтрымку з космасу, моцна ўзрасла", - заявіў ён. Эспэр параўнаў стварэнне касмічных войскаў з заснаваннем у 1947 годзе вайскова-паветраных сіл.

Колькасць касмічных войскаў - 16 тысяч чалавек

Кангрэс ЗША ўхваліў стварэнне касмічных войскаў 17 снежня. Яны стануць шостым родам узброеных сіл разам з наземнымі, вайскова-паветранымі і вайскова-марскімі сіламі, а таксама берагавой аховай і марской пяхотай. Паводле звестак Пэнтагона, агульная колькасць касмічных войскаў ЗША складзе на пачатковым этапе 16 тысяч вайскоўцаў і цывільных супрацоўнікаў, начальнікам стане генерал Джэй Рэйманд.

У законапраекце адзначана, што адна з задач новых амэрыканскіх касмічных войскаў - абараняцца ад агрэсіі і праводзіць аперацыі ў космасе. Адзначаецца, што пакуль у касмічныя войскі не будуць наймаць новых вайскоўцаў, яны будуць рэкрутавацца з вайскова-паветраных сіл.

Апошнія навіны