BE RU EN

Палякі, грузіны, украінцы і беларусы ўдзельнічалі ў акцыі за незалежнасць у Шчэціне

  • 21.12.2019, 21:23

Падчас акцыі яе ўдзельнікі адчувалі падтрымку як з боку мінакоў, так і паліцэйскіх.

20 снежня ў польскім Шчэціне адбылася другая акцыя за незалежнасць Беларусі, прымеркаваная да сустрэчы правадыроў Беларусі і Расеі. Са слоў арганізатараў Антося Койпіша і Францішка Цярэшкі, у акцыі ўзялі ўдзел 20 чалавек, у тым ліку грузіны, украінцы і палякі, паведамляе «Радыё Свабода».

Антось Койпіш і Францішак Цярэшка кажуць, што падчас акцыі яе ўдзельнікі адчувалі падтрымку як з боку мінакоў, так і паліцэйскіх.

«Мы не ведаем, што будзе з самой Расеяй праз дзесяць гадоў, але мы бачым не аптымістычныя тэндэнцыі, варта ўспомніць бясконцыя войны (Афганістан, Чачэнія, Грузія, Украіна), - кажа Антось Койпіш. - Тое, што адбываецца цяпер, прымушае нас дзейнічаць».

Францішак Цярэшка кажа, што глыбока перажывае за лёс сваёй краіны: «Калісьці блізу трыццаці «дэпутатаў незалежнасці» аднавілі і нанова стварылі Беларусь. Я шчыра перакананы, што варта заўсёды змагацца, нават калі вас 10-20 чалавек!»

Пасля акцыі адбылася вечарына з канцэртам ва Украінскім Доме, на якім актывісты спявалі беларускія, грузінскія, украінскія і польскія песні.

Апошнія навіны