Аляксандра Сасновіч прабілася ў фінал турніру WТА ў Францыі
- 21.12.2019, 21:34
Прызавы фонд тэніснага турніру - 115 тысяч даляраў.
Беларуска Аляксандра Сасновіч (67 WТА) выйшла ў фінал турніру WТА-125 у французскім Ліможы. У матчы 1/2 фіналу наша суайчынніца перамагла бэльгійку Грэц’е Мінэн (118) - 2:6, 6:2, 6:2, піша pressball.by.
Аляксандра Сасноіч (Беларусь, 67) – Грэц’е Мінен (Бэльгія, 118) - 2:6, 6:2, 6:2
У фінале Сасновіч згуляе з першай сеянай расейкай Кацярынай Аляксандравай (42).
Прызавы фонд - 115 тысяч даляраў.