BE RU EN

У Познані прайшла акцыя супраць «інтэграцыі» Беларусі з Расеяй

  • 23.12.2019, 21:29

Яе ўдзельнікі звярнуліся да польскага ўрада.

У суботу, 21 снежня, у Познані адбылася чарговая акцыя ў абарону Беларусі. Мэтай акцыі было выказаць пратэст супраць паглыбленай «інтэграцыі» Беларусі з Расеяй, піша «Новы час».

Акцыю арганізаваў Яўген Дудкін, намеснік старшыні Маладых хрысціянскіх дэмакратаў. Ён арганізуе ў Познані таксама малітвы за Беларусь.

Удзельнікі акцыі выказалі згоду з асуджэннем «інтэграцыі» ў рэзалюцыі Незалежнасці і заклікалі кіраўніцтва Польшчы ўвесці за яе адпаведныя санкцыі. Рэзалюцыя будзе высланая Сойму Польшчы і мясцовым дэпутатам у польскіх гарадах.

Апошнія навіны