Стасевіч стаў найлепшым футбалістам Беларусі
- 26.12.2019, 21:00
Ганчарэнка стаў найлепшым трэнерам краіны.
Пераможцам у намінацыі «Найлепшы футбаліст Беларусі» стаў паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч. Гэта стала вядома на цырымоніі ўручэння закрыцця сезону «Зорны мяч», паведамляе «Трибуна».
Стасевіч стаў найлепшым гульцом Беларусі другім разам запар і трэці ў кар'еры.
У папярэднія гады ў намінацыі - «Найлепшы футбаліст Беларусі» перамагалі 22 футбалісты, а найбольш тытулаваным з'яўляецца Аляксандр Глеб, 6 разоў рабіўся топ-гульцом краіны.
Заваяваўшы гэта званне, Стасевіч даганяе Сяргея Алейнікава, які таксама тройчы прызнаваўся найлепшым у Беларусі.
Галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка стаў найлепшым трэнерам Беларусі-2019.
Пераможцам у намінацыях «Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі» стаў Ілля Шкурын з «Энергетыка».
У міжсезонне ён перабраўся ў сталіцу з «Віцебску» і ў першым жа паўнацэнным сезоне на дарослым узроўні здолеў забіць 19 мячоў і дадаць да іх 7 дакладных перадач.