BE RU EN

У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі

  • 29.12.2019, 14:59

Пратэстоўцы выйшлі на плошчу Перамогі.

29 снежня ў Віцебску прайшоў пратэст супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі, паведамляе «Белсат».

УДЗЕЛЬНІКІ ПРАТЭСТУ Ў ВІЦЕБСКУ. ФОТА ВІКТАРА СТАРАВОЙТАВА BELSAT.EU

Акцыя праходзіла на плошчы Перамогі. Актывісты з бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сцягамі пратэставалі супраць больш шчыльнага саюзу дзвюх краінаў і супраць Лукашэнкі, ускладаючы на яго віну за інтэграцыю з Расеяй.

АКЦЫЯ ПРАХОДЗІЦЬ НА ПЛОШЧЫ ПЕРАМОГІ. ФОТА ВІКТАРА СТАРАВОЙТАВА BELSAT.EU

Людзей на акцыю сабрала кіраўніца БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец. Яе сын, сустаршыня хрысціянскіх дэмакратаў Павал Севярынец, быў арганізатарам пратэстаў у Менску. 26 снежня яго арыштавалі за гэта на 15 сутак.

АКРАМЯ СІМВОЛІКІ ЎДЗЕЛЬНІКІ ТРЫМАЛІ Ў РУКАХ РАСЦЯЖКІ ЗА НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. ФОТА ВІКТАРА СТАРАВОЙТАВА BELSAT.EU

Акцыя закончылася без затрыманняў.

НА АКЦЫІ БЫЛІ ЯК НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ, ТАК І ДЗЯРЖАЎНЫ СЦЯГ. ФОТА ВІКТАРА СТАРАВОЙТАВА BELSAT.EU

Апошнія навіны