Bloomberg: Самыя заможныя людзі планеты ўзбагаціліся на 25%
- 30.12.2019, 21:06
Лідзіруе па-ранейшаму ў спісе самых багатых людзей свету заснавальнік Amazon.
Вядомае фінансавае агенцтва Bloomberg апублікавала звесткі аналізу грашовых назапашванняў найбагацейшых людзей свету у 2019 годзе, паведамляе korrespondent.net.
Высветлілася, што сукупнае багацце 500 самых багатых людзей у свеце складае $5,9 трлн, што амаль на 25%, або на $1,2 трлн больш, чым летась.
Найбагацейшым у свеце застаецца амерыканскі мільярдэр Джэф Безас, багацце якога ацэньваецца ў $116 млрд, нягледзячы на страту $9 млрд пры разводзе.
Самым маладым мільярдэрам стала Кайлі Джэнер, стваральніца аднайменнай лініі касметыкі. Яе кампанія Kylie Cosmetics сёлета падпісала эксклюзіўнае партнёрства з Ulta Beauty Inc., пасля чаго Джэннер прадала 51% акцый за $600 млн.
Больш за ўсё грошай зарабіў Бернар Арна, яго багацце павялічылася на $36,5 млрд, Біл Гейтс і Марк Цукерберг таксама сталі багацейшымі больш чым на $20 млрд.
Нагадаем, у лістападзе Біл Гейтс абышоў Джэфа Безаса ў рэйтынгу багацеяў. Упершыню за два гады заснавальнік Microsoft вярнуў сабе тытул самага багатага чалавека на планеце.