Хакеісты менскага «Дынама» павіншавалі Лукашэнку з Новым годам
- 30.12.2019, 21:46
Менчукі прайгралі 12 матчаў запар.
Менскае «Дынама» саступіла рыжскаму «Дынама» (0:2) у матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.
Гэта 12-я параза каманды Крэйга Вудкрафта запар і 15-я ў 16 апошніх матчах. Такім чынам, устаноўлены новы антырэкорд. Такой бязвыйгрышнай серыі ў гісторыі менскага «Дынама» за час выступлення ў КХЛ яшчэ не было, паведамляе «Трибуна».
ДЫНАМА Мн - ДЫНАМА Р - 0:2 (0:1, 0:0, 0:1)
ДЫНАМА Мн: Тэйлор (Карнавухаў); Мароў - Знахаранка, Паўловіч (А) - Дзямкоў - Когалеў; Граньяні (А) - Яроменка, Мартынаў - Спунер - Прынс; Явенка - Гатавец, А.Касціцын (К) - Парэ - Стэфановіч; Дзянісаў - Аносаў, Дадонаў - Кітараў - Драздоў.
ДЫНАМА Р: Салак (Варыс з 37.15); Сотніекс - Дзялога, Дарзіньш - Гіліес - Сляпак; Алішаўскас - Бартуліс, Мея - Пратаповіч - Сетдзікаў; Маршал - Мамчыцс, Эштан - Батнья - Гегерыс; Берглунд - Трасташанкоўс, Рэдліхс - Джарыньш - Ліпсбергс.
Шайбы: 0:1 - Мамчыцс (Ліпсбергс, 19.57). 0:2 - Эштан (53.27).
Адзначым, што раней у гэтым сезоне здарылася серыя з 11 паражэнняў клуба. Тады «Дынама» прайграла 11 гульняў з 6 кастрычніка да 3 лістапада.
На гэты момант каманда займае 12-е (апошняе) месца ў табліцы Захаду, набраўшы 28 балаў у 42 гульнях. Апошні раз «зубры» перамагалі 23 лістапада.