BE RU EN

Названы новы галоўны трэнер берасцейскага «Дынама»

  • 31.12.2019, 20:36

Берасцейцаў будзе трэніраваць беларускі спецыяліст.

Беларускі спецыяліст Сяргей Кавальчук стаў галоўным трэнерам берасцейскага «Дынама».

«Старажыл нашага клуба быў разам з камандай доўгія гады. З 1996 да 2004 у якасці гульца, затым сябра трэнерскага штаба, і, нарэшце, галоўнага трэнера з 2011 да 2012 і з 2013 да 2016 года. Апошнія тры сезоны берасцеец займаў пасаду спартыўнага дырэктара клуба.

Для Сяргея Пятровіча ў камандзе знаёмае атачэнне, але пры гэтым новы выклік. Жадаем гучных поспехаў і перамог разам з усёй сям'ёй «Дынама-Брэст», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы берасцейцаў.

Апошнія навіны