BE RU EN

Арыштаваныя расейскія маракі, затрыманыя з тонамі какаіну

  • 3.02.2019, 21:40

Суд у Каба-Вэрдэ адправіў пад варту 11 расейскіх маракоў.

Расейскае пасольстве ў Каба-Вэрдэ паведамляе, што на час следства арыштаваныя будуць знаходзіцца ў турме горада Прая. Афіцыйнае абвінавачванне ім яшчэ не выставілі, але падазраюцца яны ў кантрабандзе наркотыкаў, паведамляе «Радыё Свабода».

31 студзеня ўлады Каба-Вэрдэ затрымалі 11 расейскіх маракоў. Усе яны знаходзіліся на грузавым судне, якое рухалася пад сцягам Панамы ў Марока.

Судна было вымушана зрабіць прыпынак у порце Прая праз смерць аднаго з чальцоў экіпажу. Паліцыя, якая прыбыла задакументаваць смерць, выявіла на борце карабля 9,5 тон какаіну.

Апошнія навіны