BE RU EN

Уладзімір Самсонаў заняў другое месца ў Кубку Еўропы ў настольным тэнісе

  • 3.02.2019, 21:51

Беларус у драматычным матчы саступіў немцу Дзмітрыю Аўчарову.

У фінале Кубка Еўропы, які закончыўся ў швейцарскім Монтрэ, беларус Уладзімір Самсонаў у сямі партыях саступіў немцу Дзмітрыю Аўчарову з лікам 3:4. Адзначым, што ў заключным сэце наш спартовец пры ліку 10:8 не рэалізаваў два матч-болы, пасля чаго саступіў спаборніку чатыры балы запар, піша «Прессбол».

Д.Аўчароў (Нямеччына) - У.Самсонаў (Беларусь) - 4:3 (06:11, 11:8, 11:3, 14:16, 06:11, 11:7, 12:10)

Апошнія навіны