Азаранка трапіла ў топ-25 самых папулярных спартовак года паводле версіі ESPN
- 13.03.2019, 20:56
Рэйтынг складаўся на падставе трох паказчыкаў.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка трапіла ў топ-25 самых папулярных спартовак 2019 году паводле версіі ESPN, паведамляе pressball.by.
Экс-першая ракетка свету ў топе заняла 15-е месца. Рэйтынг складаўся на падставе трох паказчыкаў: статыстыкі запытаў у Google, даходзе і ліку падпісантаў спартовак у сацыяльных сетках.
Першае месца ў рэйтынгу займае амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс, другое - расейка Марыя Шарапава, тройку замыкае Саня Мірза з Індыі.