BE RU EN

Украінскія анархісты правялі акцыю ў падтрымку беларускіх аднадумцаў

  • 7.03.2019, 19:17

Акцыя прайшла каля беларускага Ганаровага консульства ў Львове.

Супольнасць украінскіх анархістаў «Чорнага Сцяг» выйшла на акцыю салідарнасці з актывістамі беларускага анархісцкага руху каля беларускага Ганаровага консульства ў Львове.

На плакатах актывістаў - заклік «лапы прэч ад Паліенкі, Чуліцкага, Гусевай», фразы, «дзяржава - гэта экстрэмізм» і іншае.

«Рэпрэсіўная сістэма Лукашэнкі ўжо даўно пракралася ў асабістае жыццё грамадзян, між іншым, мужа і жонку Касінеравых аштрафавалі за фота ў Facebook, а Дзмітрый Паліенка быў арыштаваны за графіці, - успамінаюць украінскія анархісты. - Падчас затрымання ў канцы студзеня Дзмітрый Паліенка, Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева перажылі адсутнасць медыцынскай дапамогі і сродкаў гігіены, міліцыянты не пускалі затрыманых у туалет, у іх таксама канфіскавалі рэчы і забралі грошы.

У адрозненне ад расейскіх службаў, якія катуюць актывістаў фізічна, беларуская рэпрэсіўная сістэма спрабуе зламаць актывістаў псіхалагічна. Зрэшты, ім гэта яшчэ не атрымалася і не атрымаецца!»

Згаданыя ўкраінцамі Зміцер Паліенка і Вячаслаў Касінераў цяпер чакаюць чарговых судоў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Апошнія навіны