BE RU EN

Спецслужбы ЕЗ заўважылі змену тактыкі РФ па ўмяшанні ў выбары

  • 13.04.2019, 19:39

РФ спрабуе паўплываць на выбары ў Еўрапарламент, хоць дзейнічае не так адкрыта, як гэта было падчас выбараў у ЗША ці Францыі.

Пра гэта паведамляе rbc.ua, спасылаючыся на Frankfurter Allgemeine Zeitung, у распараджэнні якой ёсць дакумент еўрапейскай разведслужбы.

Як адзначаецца, ёсць спробы ўздзеяння з дапамогай сацыяльных сетак. Таксама дзяржаўныя тэлеканалы Расеі, накшталт RT, які працуе на многіх мовах, падтрымліваюць арыентаваных на РФ палітыкаў, партыі і еўраскептыкаў. Асаблівай групай уплыву з'яўляецца моладзь, якой навязваецца думка пра тое, што выбары - нязначныя.

Змяненне тактыкі спецыялісты тлумачаць тым, што наступствамі папярэдніх спроб умяшання стала высылка шматлікіх расейскіх дыпламатаў з замежных краін.

Нагадаем, Еўрапейская камісія і Агенцтва кібербяспекі Еўрапейскага саюза ў пятніцу, 5 красавіка, правялі вучэнні ў кібербяспецы, адпрацаваўшы рэагаванне на магчымыя інцыдэнты падчас выбараў у Еўрапейскі парламент.

Раней паведамлялася, што спецыяльная еўрапейская група барацьбы з фальшывымі Пракрамлёўскімі паведамленнямі зафіксавала больш за 5 тысяч выпадкаў расейскай дэзінфармацыі з 2015 года.

Апошнія навіны