Былы міністр абароны РФ Сердзюкоў узначаліў расейскае авіябудаванне
- 13.05.2019, 20:02
Пра змены ў кіраўніцтве расейскага авіябудавання абвешчана пасля катастрофы «Сухі-Суперджэт 100».
Індустрыяльны дырэктар авіяцыйнага кластара карпарацыі «Растэх», былы міністр абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў узначаліў раду дырэктараў «Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі».
Як паведаміла ў панядзелак агенцтва «Интерфакс», пастанова прынятая радай дырэктараў на пасяджэнні 8 траўня. Сама рада ў новым складзе была абраная на пазачарговым сходзе акцыянераў 29 красавіка. Дагэтуль некалькі гадоў запар раду дырэктараў «Аб'яднанай авіябудаўнічымі карпарацыі» ўзначальваў міністр прамысловасці і гандлю Расеі Дзяніс Мантураў.
Пра змены ў кіраўніцтве расейскага авіябудавання абвешчана праз некалькі дзён пасля катастрофы пасажырскага лайнера «Сухі-Суперджэт 100», у якой загінуў 41 чалавек.