Абодва кандыдаты ў прэзідэнты Літвы супраць сустрэчы з Пуціным да дэакупацыі Крыма
- 13.05.2019, 21:26
Яны таксама просяць NATO і ЗША ўзяць на сябе бяспеку ў рэгіёне, каб лепш абараніць Літву ад Расеі.
Пераможцы першага тура выбараў прэзідэнта Літвы Інгрыд Шымона і Гітанас Наўседа сказалі, што яны не хочуць сустракацца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, пакуль яго краіна не пакіне анэксаваны Крым. Пра гэта паведамляе Reuters.
Больш за тое, яны просяць NATO і ЗША ўзяць на сябе бяспеку ў рэгіёне, каб лепш абараніць Літву ад Расеі. Таксама Літва заклікала Эстонію ўзгадняць дзеянні пасля нядаўняга візіту прэзідэнта Керсці Кальюлайд у Маскву.
Дзейны лідар Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што прэзідэнцкія выбары прадэманстравалі сталасць літоўскага грамадства.
«Гэтыя выбары паказалі сталасць літоўскага грамадства. У людзей ёсць выразныя каштоўнасныя ўстаноўкі, не парушаны ні танным папулізмам, ні агрэсіўным дыктатам. Актыўнасць выбарцаў, якая расце, сведчыць аб тым, што ўсё больш людзей у краіне ўсведамляюць адказнасць за будучыню дзяржавы», - адзначыла прэзідэнт.
Нагадаем, паводле вынікаў галасавання, якое прайшло 12 траўня на выбарах прэзідэнта Літвы, лідарам першага тура стаў незалежны кандыдат, эканаміст Гітанас Наўседа. Ён атрымаў 31,09% галасоў пасля апрацоўкі звестак з 1858 участкаў з тысяча дзевяцьсот семдзесят двух.