BE RU EN

ЗША ўводзяць санкцыі супраць вытворцы ракет для расейскіх С-300 і С-400

  • 21.05.2019, 19:40

ЗША вырашылі ўвесці санкцыі супраць двух расейскіх вайсковых прадпрыемстваў і вайсковага навучальнага цэнтра.

Адпаведнае апавяшчэнне Дзярждэпартамента ЗША апублікавалі ў Федэральным рэгістры. Афіцыйная публікацыя спісу антырасейскіх санкцый запланаваная на сераду, 22 траўня, паведамляе nv.ua.

У санкцыйны спіс унеслі навучальны цэнтр зенітных ракетных войскаў у Гатчыне, Тульскае канструктарскае бюро прыборабудавання і машынабудаўнічы завод Авангард у Маскве.

Санкцыі ўводзяцца праз парушэнні заканадаўства аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння, крылатых ці балістычных ракет, а таксама кампанентаў і тэхналогій для іх вытворчасці ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі.

Маскоўскі завод Авангард з'яўляецца адзіным вытворцам ракет для зенітна-ракетных комплексаў С-300 і С-400.

Апошнія навіны