Домрачава і Б’ёрндален пачалі займацца вялікім тэнісам
- 21.05.2019, 19:54
Алімпійскія чэмпіёны трэніруюцца пад кіраўніцтвам Мікалая Мірнага.
Алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален заняліся вялікім тэнісам.
«Робім першыя крокі ў вялікім тэнісе - пачатак пакладзены, прафесійныя парады ад знаўцы справы Мікалая Мірнага і ракеткі ўжо ў нашым арсенале. Наступны этап - урок ад Макса;) Узімку памяняемся ролямі. Рыхтуйся, Максім Мірны», - напісала Домрачава ў інстаграме.